Лукашэнка абраў пераемнікаў Вакульчыка і Церцеля на ранейшых пасадах


Сёння Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў некалькіх ведамстваў. Пра прызначэнні паведамляе сайт ягонай адміністрацыі.

Так, дзяржаўным сакратаром Савету бяспекі стаў начальнік генштабу Узброеных сілаў Аляксандр Вальфовіч. На новай пасадзе ён замяніў шматгадовага старшыню КДБ Валера Вакульчыка, які займаў пост сакратара менш як два месяцы (з 3 верасня да 29 кастрычніка 2020 года), а цяпер выконвае абавязкі інспектара Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці.

Васіль Герасімаў стаў паўнавартастным кіраўніком Камітэту дзяржкантролю. Дагэтуль ён выконваў абавязкі часова. Гэты пост раней займаў Іван Церцель, які цяпер кіруе КДБ пасля Вакульчыка. А Герасімаў быў яго першым намеснікам у КДК.

Лукашэнка не абмінуў увагай і кіраўнікоў на месцах. Старшынёй Берасцейскага аблвыканкаму ён прызначыў Юрыя Шулейку, які з траўня 2017-га быў інспектарам па Гомельскай вобласці.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў