Лукашэнка абмяркоўваў з Пуціным лёс Віктара Бабарыкі


Такую заяву зрабіў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў у эфіры перадачы «Будзем назіраць». Журналіст сцвярджае, што Лукашэнка абмяркоўваў пытанне Бабарыкі з Пуціным на перамовах у Сочы.

«Я абсалютна ўпэўнены, што падчас перамоваў Пуціна і Лукашэнкі лёс асабіста спадара Бабарыкі (адпаведна, і ўсяго яго штабу, напэўна) быў закрануты. У якім выглядзе – ня ведаю. Але тое, што Лукашэнка бачыў да выбараў і падчас іх расейскую пагрозу ў асобе Бабарыкі і яго штабу – гэта 100%. Значыць, Пуцін павінен быў гэта закрануць. Я думаю, што лёс Бабарыкі і яго паплечнікаў стаяў асобным пунктам у перамовах Пуціна і Лукашэнкі. Я не думаю – я ведаю. Я не ведаю вынік. Але мы яго ўбачым».

Партал TUT.BY звярнуўся да прэсавага сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова з просьбай пракаментаваць заяву Венедыктава. Пяскоў адказаў, што не валодае такой інфармацыяй. Разам з тым ён выказаў сумнеў, што кіраўнік «Эхо Москвы» можа ведаць пра гэта, бо сустрэча кіраўнікоў праходзіла ў фармаце сам-насам.

Віктара Бабарыка затрымалі 18 чэрвеня. 11 чэрвеня Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў ператрусы ў офісах некалькіх кампаніяў: «Белгазпромбанку», «ПрыватЛізінгу», «Кентаўры», «Кампары». Пазней стала вядома, што ў межах крымінальнай справы затрыманыя 15 чалавек.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў