Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным праблему паставак няякаснай нафты


Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Уладзімірам Пуціным пытанне пастаўкі няякаснай нафты на беларускія НПЗ, паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, перадае БелТА.

Качанава сказала, што пасля вяртання з Кітая Аляксандр Лукашэнка правёў з ёй сустрэчу.

«Мы абмяркоўвалі пытанні пастаўкі няякаснай нафты на нашы НПЗ. Учора Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнт Расеі запэўніў, што гэтае пытанне будзе самым сур’ёзным чынам расследавана, будзе дадзена прынцыповая ацэнка таму, што адбылося. Спадзяемся, што ўсе пытанні будуць урэгуляваны зыходзячы з запэўненняў прэзідэнта Расеі», – сказала Качанава.

Акрамя таго, Пуцін паабяцаў правесці расследаванне з прыцягненнем спецслужбаў па трубаправодзе «Дружба», калі карпаратыўнага расследавання будзе мала, паведамляе БелТА са спасылкай на ТАСС.

«Перш за ўсё трэба правесці расследаванне на ўзроўні самой «Транснафты» і выявіць месца, адкуль, па якіх прычынах, што патрапіла. Гэтае расследаванне праводзіцца цяпер, калі недастаткова будзе ўнутрыкарпаратыўнага расследавання, я не выключаю, што мы правядзем і больш дбайнае, з дапамогай праваахоўных органаў і спецыяльных службаў», – заявіў ён.

Hавiны
У Расеі распачалі крымінальную справу праз наўмыснае забруджванне нафты
2019.04.27 08:46

КА belsat.eu

Стужка навінаў