Лукашэнка абмеркаваў з Мішусціным магчымасці далейшай інтэграцыі


Лукашэнка і Мішусцін.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня сустрэўся са старшынёй ураду Расеі Міхаілам Мішусціным, які ў Менску ўдзельнічаў у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савету.

На сустрэчы Лукашэнка адзначыў, што лёс Расеі – «быць лакаматывам працэсаў, асабліва эканамічных, на постсавецкай прасторы», паведамілі ў адміністрацыі беларускага кіраўніка. Ён падкрэсліў, што Мішусцін «у нас не госць», а ўдома.

«Што датычыць нашых стасункаў, вы павінны ведаць, што мы нікуды не збіраемся, як некаторыя спрабуюць прадставіць Беларусь. Мы знаходзімся на гэтым кавалку зямлі. Яна заўсёды была блізкай і роднай для расейскага чалавека, расейца. І застанецца заўсёды такой, нават калі мы з вамі не захочам. Народы без нас разбяруцца, як ім жыць. Але хацелася б, каб і мы пры гэтым працэсе прысутнічалі», – дадаў Лукашэнка.

Hавiны
Церцель: За Бабарыкам стаяць «лялькаводы ў «Газпраме», а, можа быць, і вышэй»
2020.06.18 19:54

Ён адзначыў, што настойвае на тым, каб усе дамоўленасці паміж краінамі выконваліся, але «выключна на раўнапраўнай аснове».

«Ну і часы змяніліся. Сёння ж немагчыма, як у сярэднявеччы, захапіць якую-небудзь краіну і падпарадкаваць на 100-150 гадоў. Сітуацыя іншая. Ды і не трэба. І ў Расеі сваіх зямель хапае, калі казаць пра Расею. Але калі хтосьці думае за межамі нашай краіны з другога боку такімі рэчамі і паняццямі, я думаю, жыццё яго недаўгавечная. Мы яшчэ з вамі пагаворым сам-насам, абмяняемся некаторымі думкамі і пытаннямі. Я вам распавяду пра тое, што адбываецца ў нас цяпер у гэты электаральны перыяд. Вельмі дзіўныя рэчы адбываюцца. Часам я пачынаю доўга думаць, зыходзячы з свайго вопыту, адкуль гэта бярэцца. А вось, усякае атрымліваецца. Таму я вам потым раскажу пра гэта», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Ён таксама дадаў, што чакае на сустрэчу ў Менску свайго расейскага калегу Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
«У труне кішэняў няма». Лукашэнка паабяцаў, што не прадасць незалежнасць Беларусі
2020.07.09 21:58

У сваю чаргу Міхаіл Мішусцін звярнуўшы ўвагу на падпісаныя нядаўна ў Маскве двухбаковыя дакументы.

«Таксама я хацеў бы адзначыць перспектывы нашых брацкіх саюзніцкіх адносін, якія закладзены ў саюзным дагаворы. Мне здаецца, калі б мы яшчэ зрабілі намаганні з урадам Беларусі, у Расеі, то маглі б знайсці досыць вялікую колькасць захадаў, якія б па-новаму раскрылі магчымасці саюзнай дамовы», – сказаў расейскі прэм’ер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пры развіцці інтэграцыйных працэсаў абавязковай умовай з’яўляецца захаванне незалежнасці.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што за ягонымі апанентамі стаяць «лялькаводы» з Польшчы і Расеі
2020.06.25 14:11

25 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ва ўнутраныя справы Беларусі і перадвыбарчую гонку ідзе «ўмяшанне звонку». Паводле яго, за ягонымі апанентамі ў Беларусі стаяць нейкія лялькаводы з Польшчы і Расеі.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абвінавачванні з боку Аляксандра Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці.

Hавiны
У Крамлі пракаментавалі заяву Лукашэнкі пра ўмяшанне Расеі ў беларускія выбары
2020.06.25 15:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў