Лукашэнка аб тэстах на каронавірус: «Яны абсалютна не інфарматыўныя»


Падчас паездкі ў Салігорскі раён Лукашэнка сустрэўся з шахцёрамі «Беларускалія» і распавёў пра дынаміку распаўсюду каронавірусу ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з працоўным калектывам «Беларускалія» ізноў закрануў тэму каронавірусу ў Беларусі. Ён заявіў, што ўзровень захворванняў у Менскай вобласці па захворванням каронавірусам за Віцебскам і Менскам пайшоў уніз.

Аляксандр Лукашэнка ў Салігорску.
Фота: president.gov.by

«Мы меней глядзім на тэставанне людзей, таму што тэсты абсалютна не інфарматыўныя, а глядзім на пнеўманіі. Любы вірус, гэты таксама, дзейнічае на лёгкія, таму глядзім на пнеўманіі. Там адразу бачым, ці ёсць вірус ці не, і лекуем гэтых людзей», – сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што беларускія ўлады правільна паступіла, калі не ўводзілі каранцін.

«Людзі з рондалямі ходзяць, барабаняць па ўсёй планеце: »Дайце працу, есці няма чаго!« А памятаеце, я казаў: пандэмія пройдзе, жраць што будзем? Груба сказаў, але каб вы запомнілі. Усё яно, як кажуць у народзе, спраўдзілася».

У Беларусі на 26 чэрвеня было зарэгістравана 60 тыс. 713 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў