Лукашэнка – 884, Канапацкая – 0. ЦВК распавёў, колькі масавых акцыяў збіраюцца правесці кандыдаты


Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі пра колькасць заявак на правядзенне агітацыйных масавых мерапрыемстваў, якія па стане на 20 ліпеня падалі кандыдаты ў прэзідэнты.

Больш за ўсё акцыяў збіраецца правесці штаб Аляксандра Лукашэнкі – 884. Але размеркаваліся яны не раўнамерна. Напрыклад, на Гомельшчыне кіраўнік дзяржавы плануе правесці 559 мерапрыемстваў, а на Віцебшчыне, Меншчыне і Гарадзеншчыне – 0.

Святлана Ціханоўская плануе правесці 160 агітацыйных акцыяў, Андрэй Дзмітрыеў – 214, Сяргей Чэрачэнь – 138. Кандыдатка Ганна Канапацкая наагул пакуль не падала заявак на масавыя акцыі.

Інфармацыя пра плануемыя масавыя мерапрыемства не канчатковая, спіс можа дапаўняцца.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў