Лукашэнка: 31-я дарожная мапа – гэта план будаўніцтва наднацыянальных органаў


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвʼю «Эхо Москвы» прызнаўся, што адна з інтэграцыйных дарожных мапаў закранае пытанне будаўніцтва наднацыянальных органаў, але пакуль яна не абмяркоўваецца.

«Есць так званая 31-я дарожная мапа – гэта план будаўніцтва наднацыянальных органаў. Парламент, магчыма прэзідэнт будзе і г.д. Мы наагул на гэтую тэму дамовіліся не размаўляць з Пуціным. Ва ўрадзе паспрабавалі ўвязаць 30 гэтых мапаў, якія тычацца эканамічных пытанняў у асноўным (мытня, эканоміка, ахова прасторы)…. Гэта планы тых шляхоў, па якіх мы ўжо рухаемся. Аснова – эканоміка. Ну і абарона, дыпламатыя… А 31-я мапа – гэта план будаўніцтва саюзу з наднацыянальнымі органамі. Мы наагул выключылі размову на гэтую тэму яшчэ ў Сочы», – падкрэсліў ён.

Але гэтую тэму ўсё роўна спрабуюць «падсоўваць», адзначыў Лукашэнка і прыгадаў заяву Дзмітрыя Мядзведзева. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Мядзведзеў не ўдзельнічаў на перамовах у Пецярбурзе і не ведае, што Пуцін пагадзіўся не абмяркоўваюць 31-ю мапу.

Лукашэнка падкрэсліў, што інтэграцыя з Расеяй не супярэчыць незалежнасці Беларусі.

Hавiны
Нацбанк пракаментаваў інфармацыю пра існаванне дарожнай мапы аб адзінай валюце
2019.12.24 10:58

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў