Лукашэнка 23 гады пры уладзе. Ці змяніўся ён за гэтыя гады?


Шчырае падтрыманне незаплямленаму савецкай наменклатурай саракагадоваму дэпутату Вярхоўнага савету. 23 гады таму ўсе кандыдаты – і прэм’ер Кебіч і лідар БНФ Зянон Пазняк і экс-старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч – абяцалі навесці парадак у краіне. Наймаладзейшы ж кандыдат у прэзідэнты біў у набат – краіна на мяжы катастрофы – казаў Лукашэнка.

Крытыканствам ён забяспечыў сабе ўпэўненую перамогу

Разуменне таго, што новы прэзідэнт ня столькі выводзіць краіну з савецкай мінуўшчыны, колькі намагаецца там затрымацца, прыйшло не адразу – узгадвае Анатоль Лябедзька, які ў 1994-ым падтрымліваў Лукашэнку.

Акрамя гэтага будучы прэзідэнт 23 гады таму граміў карупцыю ў Вярхоўным савеце і змусіў яго старшыню – Станіслава Шушкевіча падаць у адстаўку з-за нібыта скрадзенай скрыні цвікоў. За Лукашэнка галасавалі больш за 80% выбарнікаў, але сёння мала хто з апытаных намі менчукоў не змяніў бы рашэння.

Сваёй першай перамогай Лукашэнка забяспечыў сабе доўгія гады палітычнага жыцця. На постсавецкай прасторы, акрамя Эмамалі Рахмона і абсалютнага лідара па знаходжанню ўва ўладзе – Нурсултана Назарбаева, з кіраўніком Беларусі не можа супернічаць ніхто.

Кіраўнік не змяняецца, а ягоныя апетыты за 23 гады выраслі

Палепшылася прычоска, падаражэлі касцюмы і машыны першай асобы ў дзяржаве, вось толькі ў палітычным полі краіны ўжо два дзесяцігоддзі нічога не змяняецца.

Усевалад Шлыкаў, «Белсат»

Стужка навінаў