«Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы


Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, Менскі гадзіннікавы завод выпусціў калекцыю гадзіннікаў «Мова».

На адваротным баку гадзіннікаў выгравіраваныя словы прадмовы да першага зборніку вершаў Францішка Багушэвіча «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі».

На цыферблат гадзіннікаў нанесеныя зычныя [дз’] і [дж].

Hавiны
Лупі на мове! Танцуй пад сваё! 21 лютага ў Менску адбудзецца канцэрт «Дзень роднай мовы»
2019.02.06 18:06

Гадзіннік «Мова» з [дж] каштуе Br 239, а версія [дз’] – Br 219.

Фота – luch.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў