«Лосіку – свабоду». Што адбываецца ў Беларусі 24 студзеня


Сёння – 169-ы дзень пратэстаў і 41-ы дзень галадавання Ігара Лосіка. Беларусы ўжо выйшлі на дваровыя акцыі салідарнасці. «Белсат» сочыць за падзеямі.

Калі маеце цікавую інфармацыю, фота і відэа, то дасылайце іх нам у Telegram – @BelsatBot, а таксама праз SMS/Viber на нумар +48 519 040 024.

17:15. Вялізарная колькасць акцыяў у краіне і свеце на падтрыманне Ігара Лосіка, які галадуе 41-ы дзень.

Акцыя ў Берліне.
Фота: Нiка Максiмюк / «Белсат»
Акцыя ў Лідзе.
Фота: чытачы «Белсату»
Акцыя ў Вялейцы.
Фота: чытачы «Белсату»

17:00. Крэатыўныя беларусы клапоцяцца пра птушак. Чакаем, ці не прыедуць эмэнэснікі.

Жыхары Бабруйску клапоцяцца пра птушак.
Фота: чытачы «Белсату»

16:15. «Вясна» паведаміла, што ў кватэру палітолага і былога палітычнага вязня Сяргея Марцэлева спрабавалі трапіць невядомыя. Цяпер тэлефон Сяргея недасяжны.

15:15. Акцыі салідарнасці адбываюцца сёння і за мяжою.

Беларусы Канады з расейскаю дыяспараю выйшлі падтрымаць палітычных вязняў Беларусі і Расеі.
Фота: t.me/strana_official
Беларусы Канады з расейскаю дыяспараю выйшлі падтрымаць палітычных вязняў Беларусі і Расеі.
Фота: t.me/strana_official
Беларусы Францыі далучыліся да акцыі падтрымання Ігара Лосіка. Згадалі Аляксея Кудзіна і расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
Фота: t.me/kyky_org
Беларусы Францыі далучыліся да акцыі падтрыманне Ігара Лосіка. Згадалі Аляксея Кудзіна і расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
Фота: t.me/kyky_org

14:10. Рэчыца выйшла за Ігара Лосіка.

12:45. Жыхары плошчы Пераменаў разам з дзецьмі зрабілі малюнкі на падтрыманне Ігара Лосіка.

12:30. Па краіне праходзяць крэатыўныя акцыі супраціву.

Марш снегавікоў.
Фота: чытачы «Белсату»
Акцыя ў Малінаўцы.
Фота: чытачы «Белсату»

11:50. Лёс палітычнага вязня і вядомага блогера Ігара Лосіка ўзрушыў беларусаў. Галадаванне як апошні інструмент вязня, цвёрды характар Ігара і раўнадушша ўладаў можа прывесці да страшнага выніку.

З ранку ў Зялёным Лузе людзі выйшлі на марш. Яны патрабуюць свабоды Ігару Лосіку, які трымае галадаванне ўжо 41 дзень, ды іншым палітычным вязням.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў