Лось, які зайшоў у дзіцячы садок, памёр


Жывёліну павінны былі агледзець і аказаць дапамогу, каб адпусціць на волю, у «Фаўне гораду».

Аднак лось, якога знайшлі 15 траўня на тэрыторыі аднаго з дзіцячых садкоў у Чыжоўцы, не выжыў.

Паводле дырэктаркі прадпрыемства Тамары Царыкоўскай, жывёліна загінула ад атрыманых траўмаў. У яго былі траўмаваныя галава, пярэднія капыты, тулава.

Мяркуецца, ён трапіў пад аўта, пасля чаго забег у двор садка, дзе яго ўсыпілі транквілізатарам і пагрузілі ў спецыяльную машыну.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў