«Lonely Planet» унёс Беларусь у топ-10 краінаў да наведвання ў наступным годзе


Медыя-гігант рэкамендуе наведаць нашую краіну.

Беларусь трапіла ў падборку краінаў «Lonely Planet», якія варта наведаць у 2019 годзе. У топ-10 нашая краіна на восьмым месцы.

Беларусь выдаўніцтва апісвае наступным чынам:

«З’яўляючыся доўгім часам маячком для тых, хто шукае чагосьці незразумелага, Беларусь незаўважна стала крутой на фоне паслабленняў візавых патрабаванняў, з цалкам добрай прапановай у плане мастацтва і кавярняў і з мясцовымі жыхарамі, якія тусуюцца, як у 1999-м. Менск – цэнтральная кропка, у якую вы можаце трапіць, карыстаючыся перавагамі новага 30-дзённага бязвізавага рэжыму. У бездакорна адноўленым Старым горадзе, вакол вытанчанай ратушы, вячэрнія гулякі выходзяць з пабаў і модных кактэйль-бараў, каб далучыцца да бурных летніх вулічных святаў. Менск таксама становіцца цэнтрам для глабальных падзеяў і самітаў. Наступнае – Еўрапейскія гульні-2019».

Акрамя Беларусі ў дзясятку трапілі: Шры-Ланка, Нямеччына, Зімбабве, Панама, Кыргызстан, Іярданія, Інданезія, Сан-Тамэ і Прынсыпі, Бэліз.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў