Лондан запатрабаваў ад Масквы спыніць перакройванне межаў Еўропы


Праз пяць гадоў пасля анексіі Расеяй украінскага Крыму Лондан па-ранейшаму лічыць «рэферэндум» на паўвостраве фіктыўным. Крэмль павінен пакласці канец «незаконнаму кантролю» над Крымскім паўвостравам і «спробам перакроіць межы Еўропы».

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэрэмі Ханта, распаўсюджанай прэс-службай ведамства. Дакумент абнародаваны да пяцігоддзя расейскай анексіі ўкраінскага паўвострава Крым.

«Пасля таго як прэзідэнт Пуцін падпісаў незаконны ўказ аб уключэнні Крыма ў склад Расеі, расейскія ўлады правялі нелегітымныя» выбары «і навязалі расейскія грамадзянства, законы і воінскі абавязак усім жыхарам гэтай часткі Украіны», – адзначаецца ў заяве кіраўніка брытанскага вонкавапалітычнага ведамства.

Расея захапіла ключавыя будынкі, у тым ліку Дзяржсавет – аднапалатны парламент Крыма, а таксама органы правапарадку, а затым «правяла фіктыўны рэферэндум у спробе легалізаваць свае дзеянні», упэўненыя ў Лондане.

Пасля гэтага, адзначыў далей Хант, «непрымальныя паводзіны Расеі» працягнуліся, яны выяўляюцца ў пастаўках зброі ўдзельнікам ініцыяванага ёю канфлікту на ўсходзе Украіны, незаконнаму будаўніцтву моста праз Керчанскі праліў і да спробаў манапалізаваць гэтую акваторыю.

Лондан заклікаў Маскву да неадкладнага вызвалення ўсіх украінскіх палітвязняў, якія ўтрымліваюцца ў Крыме «без доступу да міжнародных маніторынгавых арганізацыяў і медычнай дапамогі». Акрамя таго, Расея павінна неадкладна адпусціць 24 украінскіх вайскоўцаў, затрыманых блізу Керчанскай пратокі і пасля арыштаваных па рашэнні расейскага суда, гаворыцца ў заяве кіраўніка брытанскага МЗС.

Аб’ектыў
Пяцігоддзе акупацыі Крыма расейцамі
2019.03.16 20:34

СК, belsat.eu, паводле dw.de

Стужка навінаў