Лондан просіць Еўразвяз адкласці брэкзіт яшчэ на тры месяцы


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан звярнуўся да Еўрапейскай рады з просьбай зноў адтэрмінаваць брэкзіт. На гэтым раз да 31 студзеня 2020 года. Адпаведны ліст апублікаваны на сайце брытанскага ўраду.

Звярнуцца да ЕЗ афіцыйны Лондан быў вымушаны пасля таго, як брытанскія дэпутаты ўхвалілі папраўку, што абавязвае Джонсана прасіць перанесці брэкзіт на больш позні тэрмін. Сам прэмʼер лічыць найлепшым для краіны выйсце з Еўразвязу 31 кастрычніка.

ВІДЭА
Зноў! Брытанскі парламент прагаласаваў за новую адтэрміноўку брэкзіту
2019.10.19 18:17

Разам з тым у лісце адзначаецца, што працэс выхаду Вялікай Брытаніі можа скончыцца раней, калі паспеюць ухваліць неабходнае пагадненне.

Кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск у «Тўітары» пацвердзіў атрыманне ліста і паведаміў, што пачне кансультацыі з лідарамі краін ЕЗ адносна яго.

Жыхары Вялікай Брытаніі прагаласавалі за выхад з Еўразвязу на рэферэндуме ў 2016 годзе. Чакалася, што краіна пакіне ЕЗ 29 сакавіка 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў