Лондан пачынае пакідаць фінансавы бізнес


Лонданская фондавая біржа мае намер перанесці гандаль дзяржаўнымі аблігацыямі еўрапейскіх краінаў з Вялікай Брытаніі ў Італію. Такі крок абумоўлены выхадам Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі са складу Еўразвязу.

Штодзённы аб’ём гандляванняў на электроннай платформе Лондану складае ў сярэднім 13,4 мільярдаў еўраў, паведамляе Reuters. Аперацыі прыкладна на 20 % ад гэтай сумы будуць перанесены ў Мілан, у той час як гандляванні брытанскімі дзяржаблігацыямі надалей будуць адбывацца ў Лондане.

Сусветныя гульцы на біржы таксама ўжо пачалі пераводзіць свой бізнес з Брытаніі. Гэтак еўрапейскі філіял BrokerTec, амерыканскай кампаніі CME Group Inc. (група чыкагскай таварнай біржы) перабіраецца з Лондану ў Амстэрдам. Біржавы аператар хоча мець гарантыі таго, што ў выпадку Brexit кліенты Еўропы змогуць і далей працаваць з BrokerTec.

Разам з тым 25 банкаў у Лондане звярнуліся ў Еўрапейскі цэнтральны банк за ліцэнзіямі на адкрыццё хабаў у Франкфурце, і ім давядзецца перавесці туды персанал і аперацыі.

Hавiны
«Еўраопт» распачне гандаль сваймі акцыямі на Лонданскай біржы
2018.10.25 17:57

СК, belsat.eu

Стужка навінаў