«Ліверпуль» выйграў Суперкубак УЕФА


У матчы за футбольны Суперкубак УЕФА «Ліверпуль» перамог лонданскі «Чэлсі» ў серыі пенальці 5:4. Асноўны і дадатковы час гульні скончыўся з лікам 2:2.

«Ліверпуль» у чацвёрты раз у гісторыі ўзяў гэты трафей. Раней клуб перамагаў ў 1977, 2001, 2005 годзе.

Футбалісты «Ліверпуля» святкуюць перамогу. Крыніца: Forum, Reuters

Суперкубак УЕФА – штогадовы футбольны турнір, дзе сустракаюцца пераможцы Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Еўропы мінулага сезону.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў