«Ліверпуль» – пераможца Лігі чэмпіёнаў


У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў «Ліверпуль» перамог з лікам 2-0 «Тотэнгэм». Галоўны матч турніру адбыўся 1 чэрвеня на стадыёне ў Мадрыдзе.

Першы гол «Ліверпуль» гол забіў Мэгэмэд Салях – ён рэалізаваў пенальці ўжо на другой хвіліне. Пры канцы матча Арыгі забіў другі гол.

Мэгэмэд Салях святкуе перамогу. Крыніца – REUTERS/Kai Pfaffenbach

«Ліверпуль» выйграў у галоўны клубны турнір Еўропы ў шосты раз у гісторыі. Раней брытанцы перамагалі ў 1977, 1978, 1981, 1984 і 2005 гг. Больш перамогаў у Лізе чэмпіёнаў ёсць толькі ў мадрыдскага «Рэала» (13 раз) і італьянскага «Мілана» (7).

Сёлета ўсе чатыры фіналісты двух еўракубкаў – клубы з Англіі. У фінале Лігі Еўропы гулялі лонданскія «Чэлсі» і «Арсенал». «Чэлсі» перамог з лікам 4-1.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў