Ліўні і град. На заўтра абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі


Праз моцныя ліўні і град Белгідраметцэнтр абвесціў на заўтра памаранчавы ўзровень небяспекі.

Паведамляецца, што 16 ліпеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Падчас навальніцаў у асобных раёнах можа быць град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Ноччу і днём 16 ліпеня ў Менску чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні.

Чытайце таксама:

У Менску затапіла вуліцу Рэвалюцыйную

Беларуская Венецыя: затопленае Берасце на фота і відэа

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў