Літва набудзе 4 мільёны таблетак ёду – на выпадак аварыі на БелАЭС


Міністэрства аховы здароўя Літвы выдаткуе каля мільёна еўраў на 4 мільёны таблетак ёду на выпадак аварыі на БелАЭС. Ужо сёлета іх павінны раздаць жыхарам беларуска-літоўскага памежжа і Вільні, паведамляе ru.delfi.lt.

Міністр унутраных справаў Літвы Эймуціс Місюнас запэўнівае, што дзяржаўныя ўстановы гатовыя да магчымай аварыі на АЭС у Астраўцы. Але не хавае, што ведамствам пакуль не хапае скаардынаванасці.

«Ведамствы гатовыя ўсё вельмі ясна распісана, што і якія ўстановы павінны рабіць, што адны адказваюць за дэзактывацыю навакольнага асяроддзя, іншыя – за раздачу ёду, трэція – за інфармацыю», – запэўніў чыноўнік у эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas.

Паводле яго, у выпадку «найгоршага сцэнара», калі вецер дзьме з усходу на захад, Літва будзе вымушаная эвакуяваць каля 20 000 чалавек у 30-кіламетровай зоне ад АЭС. Місюнас мяркуе, што гэта малавегодна, бо такія метэаралагічныя ўмовы бываюць у сярэднім 16 дзён цягам года.

Першы энергетычны блок БелАЭС пачне працаваць сёлета ўвосень.

Hавiны
БелАЭС гатова да запуску, але энергасістэма краіны не падрыхтаваная
2019.06.14 15:58

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў