Літва кажа пра масавую кантрабанду з Беларусі з дапамогай беспілотнікаў


Маштаб з’явы ўсплыў у сувязі з дыскусіяй вакол магчымага парушэння нашай краінай паветранай прасторы Літвы.

Паветраную прастору Літвы часта парушаюць беспілотнікі, што запускаюцца з боку Беларусі – імі кіруюць, у прыватнасці, кантрабандысты, сцвярджае кіраўнік парламенцкага Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Літвы Артурас Паўлаўскас.

«Падобных парушэнняў сапраўды фіксуецца нямала, калі беспілотнікі перасякаюць мяжу, лётаюць нейкія кантрабандысты. Гэта ўжо амаль штодзённасць», – заявіў Паўлаўскас.

МЗС нашай суседкі паведаміў сёння пра тое, што ў чацвер самалёт, які ляцеў з Беларусі парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне Лаздзіяйскага самакіравання. У сувязі з гэтым здарэннем МЗС выклікала беларускага амбасадара, ад якога запатрабавалі тлумачэнняў і прыняцця захадаў, каб такое не паўтарылася.

У сваю чаргу ў Мінабароны Беларусі заявілі, што інфармацыя аб парушэнні беларускімі паветранымі судамі паветранай прасторы Літвы «не пацвярджаецца».

Між тым, як лічыць Паўлаўскас, той факт, што Літва з нотай звярнулася да Беларусі адносна парушэння паветранай прасторы краіны – выпадак незвычайны, бо памежнікі фізічна не змаглі гэты самалёт убачыць.

Паводле Паўлаўскаса Літве не можа ўсталяваць самастойна, што гэта быў за самалёт.

ДД, belsat.eu паводле «Інтэрфакс»

Стужка навінаў