Літва і Польшча прапануюць увесці санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць Лукашэнку


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 17 лістапада заявіў, што Літва і Польшча прапануюць Еўразвязу ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Delfi.

На думку кіраўніка Літвы, бягучыя санкцыі «не далі пакуль таго выніку, на які мы разлічвалі». Паводле Наўседы, ЕЗ павінен дапамагчы грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Гітанас Наўседа.
Фота: Ганна Русінава / belsat.eu

Еўрапейскі звяз ужо ўвёў санкцыі ў дачыненні да дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, сярод іх Аляксандр Лукашэнка. Яны абвінавачваюцца ў фальсіфікацыі выбараў і гвалце супраць мірных дэманстрантаў.

AA belsat.eu

Стужка навінаў