«Little Big» са спазненнем прадставіла сваю кампазіцыю на «Еўрабачанне»


Расейскі гурт «Little Big» прадставіў сваю песню, з якой выступіць на «Еўрабачанні-2020». Прэм’ера кампазіцыі пад назвай «Uno» адбылася ў эфіры праграмы «Вечерний Ургант».

Паводле патрабаванняў «Еўрабачання», удзельнікі музычнага конкурсу павінныя прадставіць кампазіцыю да 9 сакавіка. Але расейцы не выканалі патрабаванне і спазніліся. Праўда, прадстаўнікі гурта распавялі, што своечасова перадалі арганізатарам конкурсу інфармацыю пра песню.

Гурт «Little Big» узнік у 2013 годзе ў Санкт-Пецярбурзе. Яго ўдзельнікі – Ілля Прусікін, Соф’я Таюрская, Антон Лісаў і Сяргей Макараў. «Little Big» стаў вядомы дзякуючы неадназначнасці і крэатыўным кліпам. Гэтак кліп «Skibidi» набраў на канале YouTube 23 мільёны праглядаў за тыдзень.

 

Беларусь на конкурсе прадставіць праект «VAL», які для конкурсу выканаў кампазіцыю на беларускай мове «Da Vidna».

Міжнародны конкурс «Еўрабачанне» адбудзецца ў Ратэрдаме ў траўні.

Hавiны
Ад Беларусі на «Еўрабачанне-2020» паедзе праект «VAL»
2020.02.29 12:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў