Little Big не выступіць на «Року за Баброў»: саліст шпіталізаваны


Саліст гурту Little Big Ільіч (Ілья Прусікін) трапіў у больніцу з высокай тэмпературай. Сёння гурт павінен быў выступаць на фестывалі «Рок за Баброў», але канцэрт калектыву прыйшлося адмяніць у тэрміновым парадку.

Як паведамілі арганізатары, усе музыкі гурта ўчора ўжо былі ў Менску і праводзілі саўнд-чэк. Але ўжо сёння Ільіча экстранна шпіталізавалі.

«Усім прывітанне! Мы вымушаныя адмяніць нашы бліжэйшыя выступы на фестывалях «Рок за Баброў» у Менску і Solar Weekend у Нідэрландах у сувязі з рэзкім пагаршэннем стану здароўя Ільіча. Мы прыносім прабачэнні, спадзяемся на ваша разуменне і вельмі чакаем нашай наступнай сустрэчы на ​​сольных канцэртах: 14 кастрычніка ў Амстэрдаме, 15 кастрычніка ў Нэймэгене і 25 кастрычніка ў Менску. Любім вас!», – напісалі ўдзельнікі гурту на сваёй старонцы ў Instagram.

***

Little Big – папулярны расейскі рэйв-гурт з Санкт-Пецярбургу. Заснаваны ў 2013 годзе, але папулярнасць набыў нядаўна, пасля выпуску кліпаў на песні Skibidi i Faradenza, якія імкліва сталі віруснымі.

KA belsat.eu

Стужка навінаў