Ліцэіст з сябрам збілі людзей за тое, што тыя адмовілі даць грошы на піва


Адмова мінакоў даць грошаў на алкаголь скончыўся збіццём. Паводле Маскоўскага РУУС, двое сябраў напалі на кампанію маладзёнаў.

«Адзін стаў пагражаць нажом, а пасля ўжо абодва прыняліся збіваць кампанію», – распавяла афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС Вольга Міхаленя.

Нападнікаў затрымалі. Адзін з хлопцаў вучыцца ў ліцэі, ягоны знаёмы не вучыцца і не працуе, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Супраць іх распачалі крымінальную справу за хуліганства.

ДР belsat.eu паводле minsknews.by

Стужка навінаў