Літоўскую дэпутатку засмуціла адсутнасць беларускай мовы ў менскім аэрапорце


Былая міністарка абароны Літвы, дэпутат Сейма, кансерватар Раса Юкнявічэне наведала сталіцу Беларусі на мінулым тыдні, дзе сустракалася з Анатолем Лябедзькам.

Па прылёту ў менскі аэрапорт яна ўбачыла на табло надпісы на англійскай, расейскай і кітайскай мовах, а беларускую мову праігнаравалі, піша baltnews.lt.

«Як кажуць беларусы, беларускай мовы няма», – напісала яна ў Фэйсбуку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў