Літоўскія палітыкі заклікаюць Еўразвяз увесці санкцыі супраць ураду Беларусі


Зварот падпісалі прадстаўнікі Сейму Літвы і еўрапарламентарыі, перадае DELFI.

Літоўскія палітыкі заклікаюць Еўразвяз увесці санкцыі супраць ураду Беларусі. Зварот падпісалі старшыні камітэтаў Сейма Літвы па еўрапейскіх і замежных справах Гедымінас Кіркілас і Йозас Бертатоніс, лідар апазіцыі Гедымінас Ландбсергіс, лідар лібералаў Вікторыя Чмілітэ-Нельсен і яшчэ некалькі чальцоў Сейму, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскага парламенту.

Аб’ектыў
Ці на рэпрэсіі адрэагуе Захад?
2020.07.15 00:40

У лісце гаворыцца аб неабходнасці ўвядзення санкцыяў супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якія адказныя за цяперашнія рэпрэсіі.

«Важна неадкладна прадэманстраваць дакладную пазіцыю ўсяго Еўразвязу, таму што да дзеянняў аўтарытарна брутальнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі нельга ставіцца цярпіма. Таму мы заклікаем аднавіць санкцыі ў дачыненні рэжыму і асобаў, якія адказныя за рэпрэсіі супраць жыхароў Беларусі, якія шкодзяць дэмакратычнаму характару выбараў, з’яўляюцца ўмяшаннем у дэмакратычныя працэсы і працэс палітычнай канкурэнцыі, уключаючы ашуканства на выбарах, што зʼяўляецца парушэннем прынцыпаў і каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў самым сэрцы ЕЗ», – цытуе ліст DELFI.

Hавiны
Робэрт Бедрань: Рэжым Лукашэнкі не паважае правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі
2020.07.17 13:21

Раней Рада БНР заклікала захад увесці санкцыі супраць беларускага ўраду. Гэткія ж заявы паступалі і ад іншых еўрапейскіх палітыкаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў