Літоўскія мытнікі канфіскавалі ў беларуса два мяхі дыскаў з «цяжкай музыкай»


У Мытнай службе Літвы распавялі пра кантрабанду з Беларусі.

Перад Новым годам супрацоўнікі ведамства канфіскавалі ў беларуса два мяхі кампакт-дыскаў з «цяжкай музыкай».

«Адна з функцый Літвы – гарантаваць ахову інтэлектуальнай уласнасці. Беларус, які перавозіў кампакт-дыскі, не меў ніякіх дакументаў, якія б пацвярджалі іхную аўтэнтычнасць, што яны вырабленыя легальна», – патлумачыў у інтэрв’ю Літоўскаму радыё кіраўнік аддзелу Мытнага дэпартаменту Вітас Волунгявічус.

Таксама ён распавёў пра шматлікія выпадкі канфіскацыяў невялікіх партыяў кантрабандных цыгарэтаў, якія пасля знішчаюць.

«Літва далучылася да міжнародных канвенцыяў, рэгламентам якіх прадугледжанае знішчэнне затрыманых і канфіскаваных тавараў. Так што кантрабандныя цыгарэты знішчаюць для таго, каб не скажалася сітуацыя на рынку. Цыгарэты, якія нелегальна трапілі на рынак, скажаюць сітуацыю, і тады пакутуе не толькі спажывец, але і вытворца, які працуе паводле закону», – патлумачыў Вітас Волунгявічус.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi

Стужка навінаў