Фотарадары на дарогах выклікаюць агрэсію не толькі ў беларускіх кіроўцаў.
Дырэктар прадпрыемства «Fima» Рокас Шлякіс распавёў, як літоўскія ліхачы спрабуюць «нейтралізаваць» фотарадары («Fima» вырабляе такія прыстасаванні).
«Былі выпадкі, калі ў пасты кантролю хуткасці стралялі баявымі патронамі, неаднаразова падпальвалі, кралі, нават падрывалі. Часцей за ўсё шкло фотакамераў зафарбоўваюць, выбіваюць. Зафіксаваны выпадак, калі ноччу прыехала аўта ды ўцягнула фоткамеру», – заявіў Рокас Шлякіс.
У Беларусі таксама фіксаваліся спробы сапсуць фотарадары. Два жыхары Магілёва ў пачатку мінулага года за такі ўчынак атрымалі па 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
НМ, belsat.eu, паводле Ru.delfi.lt