Літоўскія авечкі збеглі праз мяжу ў Беларусь. ВІДЭА


Памежнікі Швенчанскай заставы з дапамогай відэакамер зафіксавалі як восем авечак з Літвы перайшлі мяжу і сышлі ў Беларусь.

Як паведамляе DELFI, відэа было знята 10 лістапада ў ваколіцах вёскі Зелянкай. У гэтым месцы па абодва бакі мяжы расце лес.

Літоўскія памежнікі інфармавалі пра інцыдэнт сваіх беларускіх калег і пачалі шукаць уладальніка жывёлаў. Высветлілася, што іх гаспадыня – пажылая жыхарка Швенчанскага раёну. Яна сказала памежнікам, што здароўе не дазваляе ёй клапаціцца пра авечак, таму яна выпусціла іх на волю.

Пра гэтае здарэнне памежнікі таксама паінфармавалі Дзяржаўную харчова-ветэрынарную службу. Да панядзелка беларускія памежнікі ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне літоўскіх авечак не прадставілі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў