Літоўскі манетны двор адчаканіць партыю беларускіх манетаў «Алімпійскі рух»


У Літве вырабілі памятную беларускую манету, прысвечаную выступу беларускіх спартоўцаў у Рыа і «падобную на медаль».

Яна вырабленая са срэбра 925 пробы і золата 995 пробы. Наклад абмежаваны: выпусцяць каля трох тысячаў манетаў «Алімпійскі рух», але пераважна са сплаву медзі і нікелю.

Відэакаментар пра допінг-скандал, звязаны з беларускімі алімпійцамі

На адным баку манеты можна будзе пабачыць выяву Нацыянальнага алімпійскага камітэту, на другім – выяву атлета.

Плаціць за партыю новых манетаў Беларусі не прыйшлося, бо іх выраб быў закладзены ў кантракце 2009 года.

НМ, belsat.eu, паводле АНТ

Стужка навінаў