«Літаральна выслізнуў у вушка голкі». 15-гадовы стваральнік «Карнікаў Беларусі» збег з краіны


15-гадовы жыхар Любані Іван Шашко на пачатку снежня быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Ён – стваральнік другога Telegram-каналу «Карнікі Беларусі», дзе публікаваліся персанальныя звесткі сілавікоў. Цяпер Іван знаходзіцца за мяжой, у сваякоў мамы, піша «Наша Ніва».

15-гадовы Іван Шашко. Скрын відэа

Іван Шашко – стваральнік другога Telegram- каналу «Карнікі Беларусі». Спачатку хлопец дубляваў асноўны канал, а потым стварыў свой чат-бот, куды карыстальнікі дасылалі інфармацыю.

Яго затрымлівала 10 чалавек – АМАПаўцы і супрацоўнік ГУБАЗіКа.

Іван распавёў, што білі яго «нямоцна, разбілі губу, у асноўным проста пагражалі, на шчасце, далей пагроз не дайшло». АМАПаўцы казалі, што хлопцу «шанцуе, што няма 18, інакш бы проста «прыбілі».

Hавiны
Пінчуку далі два гады «хіміі» за дзве публікацыі ў Telegram пра міліцыянта
2020.12.12 16:46

Дапытвалі яго ў Менску. Міліцыянтаў цікавілі адміністратары і крыніцы інфармацыі.

«Адміністратараў я не раскрыў, а бота ачысціў за пару дзён да затрымання», – запэўнівае Іван.

Допыт быў 3,5 гадзіны, пасля чаго яго адпусцілі дадому.

Паколькі хлопец – непаўналетні, яго было не так проста прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Але ён наогул здолеў уцекчы.

На пытанне, як гэта ўдалося, Іван адказаў:

«Гэта было на мяжы фантастыкі. Расказаць больш – гэта падставіць нерэальна крутых хлопцаў. Але гэта была прыгода. Ведаеце, мне сказалі, што калі-небудзь мы зможам называць услых імёны нашых герояў. Мабыць, тады я змагу сказаць, як гэта было. Але запэўніваю вас, выбраўся я цудам. Літаральна выслізнуў у вушка голкі».

АВ, belsat.eu

Стужка навінаў