Ліст да прэзідэнта

Ужо шмат напісана пра ўнікальнасць перадвыбарчай кампаніі-2020. Як па мне, то самае важнае адрозненне гэтага лета, гэта тое, што вялізарная колькасць простых людзей, якіх нашыя правіцелі запісалі ў «народзец», раптам пачулі сабе народам. За 26 гадоў беларускае грамадства рэдка цікавілася палітыкай, і раптам…

Раптам, людзі, якія ўсё жыццё звязвалі свой лёс з Лукашэнка, стаміліся. Верыць, спадзявацца, баяцца. І вось давайце сабе ўявім такі ліст да прэзідэнта. Ліст з народа. Ад звычайнага чалавека. Можа такія лісты і былі? Але хто ж іх чытае!

Hавiны
Лукашэнка аб выбарчай кампаніі: «Галоўнае, каб мы не аддалі краіну разгільдзяям»
2020.06.16 18:40

Дарагі Аляксандр Рыгоравіч!

Піша Табе Кастусь Дзмітрыевіч Путронак, былы настаўнік Вырывахскай школы, што на Віцебшчыне. Не бываў Ты ў нас? А прырода ў нас прыгожая! Віцебшчына – край азёраў! Пішу па-простаму, на Ты, бо і так Ты ўсім тыкаеш – і малому і старому. А я Табе ў бацькі згаджуся, бо маю ўжо 87 гадкоў. Таму, па-простаму пішу.

Усё жыццё, Аляксандр Рыгоравіч, я галасаваў за Цябе. Усё сваё жыццё, як Ты стаў нашым Прэзідэнтам. Бо з простага народа Ты быў. І народ у Цябе верыў. А цяпер што? Панабудаваў рэзідэнцыяў, кажуць у нас, якія ёсць не ў кожнага арабскага шэйха! Навошта Табе столькі? З сабой да Бога іх не забярэш, а перад народам неяк непрыгожа выглядае. Збяднеў народ, Аляксандр Рыгоравіч! Па Твайму тэлевізару шмат чаго кажуць, а вось Ты заедзь да нас і паглядзі. Вось той Ціханоўскі, якога Ты пасадзіў у турму, – ён ездзіў. І народу простаму слова даваў. Я стары, а і то разумею: часы зараз іншыя пайшлі – інтэрнэтаўскія. Унук заязджаў на днях. Паказваў гэтыя Ютубы і Гуглы. А яны і не патрэбныя, у прынцыпе, каб убачыць жыццё. Калгас разваліўся. Працы ў народу няма. Бліжэйшая праца – аграгарадок Радзярышчы. Але ж гэта 20 кіламетраў трэба ехаць! Не кожны дасі рады! А тут яшчэ гэты баршчавік прэ з Расеі! Яны там не косяць, а для яго межаў няма.

Аб’ектыў
Тыдзень да завяршэння збору подпісаў
2020.06.13 21:43

Пра што гэта я? Стары ўжо, блытаюся. З народа Ты, Аляксандр Рыгоравіч! І сам павінен разумець, што ад старога кныра ўжо і свінаматкам тужліва. Папрацаваў – і на пакой. Дай дарогу маладым! Яны, маладыя, канешне, гарачыя. Могуць і дроваў наламаць. Але ж тут мы ім і падкажам: не трэба спяшацца, давайце спакайней! Я ж з Табой цалкам згодны! Абы не было вайны! Я малы яшчэ зусім быў, але ж трохі памятаю вайну. І немцаў памятаю, і як хаты гарэлі. Засталося ў памяці. Вось зараз пішу, а на вачах слёзы… Не дай Бог!

Але ж я так бачу, што народ наш не хоча вайны! Ты ўсіх, што супраць Цябе «майданутымі» назваў. Нібыта краіну хочуць разбурыць. Так Ты спусціся на зямлю са сваіх рэзідэнцыяў і пачуй народ! Не хоча народ Майданаў гэтых, і Плошчаў не хоча! Хоча народ мірных пераменаў! Бо надакучыла ім. Вось суседка Людка хадзіла, за цябе подпісы збірала. Я не падпісаўся. Упершыню. Сказаў: Не буду! І галасаваць не буду! А што мне баяцца? Адной нагой у Бога ўжо стаю!

Hавiны
«Надакучыла ўжо, колькі можна?» Як збіралі подпісы за Лукашэнку на Смаргонскім агрэгатным заводзе
2020.06.16 13:57

Я ўсё жыццё ў школе фізкультурай кіраваў. Грэх на мне ёсць, хачу пакаяцца. У 2001 годзе яшчэ школа працавала нашая, дзеткі яшчэ былі. І я яшчэ працаваў, бо не было каму. У школе быў выбарчы ўчастак. Прагаласавала вёска за цябе. Але ж дырэктарка выносіць пратакол, а ў ім не 58 % за цябе, а цэлых 87 %! Я тады здзівіўся: адкуль яны намаляваліся? Але прамаўчаў. Думаў, што так і трэба. Цяпер вось разумею, што гэта мы закон парушалі. Хацелі як лепей, але ж нельга так рабіць!

А ўнук сказаў, што Ты ўладу не аддасі проста так! А як так? Ты ж глядзі, я па-простаму растлумачу. Народ – гэта глеба, а прэзідэнт – трактарыст – паша зямлю, гноем яе корміць, каб ураджай быў. Кланяецца гэтай зямліцы, бо хто ён без яе? Ён на гэтай зямліцы – госць. Ясі, дзякуючы яе. Ён сыдзе – іншы прыйдзе. Усе пад Богам ходзім! А зямля застанецца! А можа ты манархію хочаш адрадзіць? Свайго сынка на прэзідэнта паставіць? То гэта зусім не па-людску. Цара мы ўжо ў 1917 годзе скінулі. Больш тут цароў не трэба. Ленін жа ў цябе стаіць на плошчы ў Менску! Яшчэ той прайдзісвет быў, але ж цара скінуў!

Аб’ектыў
Перадвыбарчы «ПСІХО3%»: улады затрымліваюць актывістаў
2020.06.13 21:43

Цяжка, Аляксандр Рыгоравіч, зараз народу! Тут яшчэ вірус гэты, чорт яму ў рабро! Старыя ў нас тут амаль усе. Да шпіталя далёка ехаць. Калі што, то будзем тут паміраць, на месцы… Так вось, што я хацеў сказаць? Ты людзей у 2010 годзе разганяў і біў – то гэта не па-людску. Не трэба так з народам. Народ у нас разумны. Ты сам – з народа, павінен ведаць. Стаміліся людзі. А як ты ізноў будзеш, крый Божа, іх лупцаваць, то ўжо не прабачаць.

Крывёю толькі кроў здабудзеш. А мы ж з Табой крыві не хочам?! Няхай людзі выбіраюць. Як за цябе не прагаласуюць, то сыходзь! Прыязджай да нас у Вырывахі. Ціха тут. І віруса няма. Пасядзім на возеры. Якое яно прыгожае! Парыбачым. Я Табе пра жыццё сваё раскажу. Чаем напаю, з мёдам і малінавым варэннем.

Абдымаю, Кастусь Дзмітрыевіч Путронак.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў