Толькі на тыдзень паўгалоднага існавання хапае дапамогі па беспрацоўі. Але каб яе атрымаць, не хопіць афіцыйнага статусу беспрацоўнага – трэба сабраць да 18 дакументаў у розных інстанцыях.
Амаль 40 тыс. чалавек у Беларусі прайшлі праз гэта і атрымалі «пачэснае званне» беспрацоўнага.
Эксперт праграмы «Асабісты капітал» Міхал Залескі папярэджвае пра хуткі наплыў новых прэтэндэнтаў у беларускія цэнтры занятасці.
Праграма «Асабісты капітал» выходзіць на «Белсаце» ў панядзелкі а 21.50. Праграму можна глядзець у онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а таксама шукаць ранейшыя выданні ў нашым архіве.
МЯ, belsat.eu