Лілію Уласаву вызвалілі з-пад хатняга арышту


Мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту ў дачыненні сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Ліліі Уласавай скасаваная. Пра гэта паведаміла прэс-служба КР.

Муж Ліліі распавёў, што цяпер яна плануе аднаўляць здароўе і адпачываць. Між тым, справу супраць яе не спынілі, яна застаецца абвінавачанай.

Пра вызваленне Ліліі Уласавай з СІЗА КДБ стала вядома ў панядзелак, але меру стрымання на хатні арышт ёй змянілі яшчэ 16 кастрычніка.

Сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка Лілія Уласава была затрыманая 31 жніўня працаўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК. Супраць Ліліі Уласавай была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання). Праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай.

Лілія Уласавай была адной з удзельніцаў сустрэчы з Лукашэнкам, якая адбылася ў СІЗА КДБ 10 кастрычніка. Пасля гэтага візіту Лукашэнкі меру стрымання змянілі для сямі палітвязняў.

Меркаванні
Хто каго і куды выпусціў? І прычым тут Васкрасенскі?
2020.10.20 00:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў