Лік ахвяраў вывяржэння вулкану ў Новай Зеландыі дасягнуў 16


Вывяржэнне вулкану на востраве Уайт-Айлэнд.
Фота: Jorge Silva / Reuters / Forum

Улады Новай Зеландыі абнавілі спіс ахвяраў вывяржэння вулкану на востраве Уайт-Айлэнд.

Як паведамляе Newshub, чарговая ахвяра вывяржэння памерла ў больніцы ў Аўстраліі 14 снежня. У выніку агульны лік памерлых дасягнуў 16 чалавек.

Яшчэ двое чалавек лічацца зніклымі. Многія пацярпелыя знаходзяцца ў крытычным стане.

Hавiны
Албанію скалыхнуў моцны землятрус. Ёсць ахвяры
2019.11.26 08:48

Уайт-Айлэнд – гэта адзіны актыўны вулканічны востраў Новай Зеландыі, размешчаны за 270 км ад горада Оклэнд. Востраў Уайт з’яўляецца адным з самых наведваемых актыўных вулканаў у свеце і адкрыты для турыстычных паездак. Штогод яго наведваюць больш за 10 тыс. чалавек.

Падчас вывяржэння 9 снежня на востраве знаходзілася 47 турыстаў – грамадзянаў Аўстраліі, ЗША, Вялікай Брытаніі, Германіі, Новай Зеландыі, Кітаю ды Малайзіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў