Ліга Еўропы: БАТЭ разгромна прайграў «Астане»


Матч БАТЭ – «Астана».
Фота: fcbate.by

У сталіцы Казахстану – горадзе Нур-Султан – 22 жніўня завяршыўся першы паядынак раўнду плэй-оф Лігі Еўропы-2019/20 паміж мясцовай «Астаной» і БАТЭ. «Жоўта-сінія» саступілі з лікам 0:3.

У першай палове гульні гаспадары змаглі двойчы трапіць у вароты барысаўчан. На 23-ай хвіліне мэты дасягнуў удар Марына Тамасава з лініі штрафной плошчы, а за хвіліну да перапынку Юры Лагвіненка падвоіў лік – 2:0. На 52-ай хвіліне пенальці рэалізаваў Рунар Сігур’ёнссан – 3:0.

Hавiны
«Шкада, крыўдна». БАТЭ вылецеў з Лігі чэмпіёнаў
2019.08.01 08:47

Сустрэча ў адказ адбудзецца 29 жніўня на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 20:00.

«Зразумела, што кошт на карысць «Астаны». Тым не менш маем яшчэ прынамсі два таймы, пастараемся пры сваіх заўзятарах змагацца да канца. Гэта сто адсоткаў», – заявіў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер «жоўта-сініх» Аляксей Бага.

Тры гады таму футбалісты БАТЭ і «Астаны» гулялі паміж сабой на гэтай жа стадыі ЛЕ, і тады поспеху казахстанскі клуб таксама быў мацнейшым.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў