life:) павышае цэны на паслугі


Дзяўчына з менскай жаночай каманды па рэгбі "Гражданочка" размаўляе па тэлефоне з налепкай клубу перад трэніроўкай на снежным полі на ускраине Менску.

Мабільны аператар life:) абвясціў пра павышэнне коштаў на свае паслугі.

З 12 студзеня 2021 года цэны на тарыфы і паслугі life:) будуць змененыя. Падрабязнасці новых тарыфаў змешчаныя на сайце мабільнага аператара.

«Нашы тарыфы, як і раней, застануцца максімальна выгаднымі і прывабнымі», – заявілі ў кампаніі.

Падаражэнне ў life:) патлумачылі неабходнасцю «пашыраць пакрыццё, запускаць новыя тарыфы і паслугі ды рабіць нашы сэрвісы лепшымі».

«Змяненне коштаў на тарыфы і паслугі планавалася загадзя, таму не мае ніякай сувязі са змяненнем у падатковым заканадаўстве», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Міністр фінансаў патлумачыў адмену льготаў для ПВТ і падатковыя змены ў 2021 годзе
2021.01.03 09:00

Нагадаем, што ў 2021 годзе падатак на даход для аператараў электрасувязі і сотавай сувязі павялічыўся з 18 % да 30 %.

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў мяркуе, што падаражэнне не павінна адбіцца на кошце паслуг для карыстальнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў