Лідзія Ярмошына: Выбары ў Беларусі адбыліся


Па яўцы адстае толькі Менск.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што прэзідэнцкія выбары ў краіне ўжо адбыліся. Пра гэта яна паведаміла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Станам на 12:00 9 жніўня ў Беларусі ўжо прагаласавалі 54 % выбарцаў.

Паводле Ярмошынай, бар’ер яўкі ў 50 % пераадолелі ўсе рэгіёны акрамя Менску. На Гомельшчыне і Магілёўшчыне на выбарчыя ўчасткі прыйшлі больш за 60 % выбарцаў.

Раней ЦВК апублікавала справаздачу па колькасці выбарнікаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання. Цягам 4-8 жніўня свае галасы аддалі ўжо 41,7 % тых, хто мае права голасу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў