Лідзія Ярмошына: Недарэчна казаць, што ў нас няма дэмакратыі


У інтэрвʼю soyuz.by старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што парламенцкая кампанія 2019 года праходзіць вельмі актыўна.

«Я магу сказаць, што колькасць прэтэндэнтаў яшчэ да рэгістрацыі больш, чым тры года таму і значна больш, чым падчас парламенцкіх выбараў 2008 і 2004 гадоў. Па сутнасці, мы вярнуліся да лічбаў 2000 года, калі былі вельмі яскравыя і вельмі альтэрнатыўныя парламенцкія выбары. Таму казаць пра тое, як у нас вельмі любіць казаць апазіцыя, што ў нас няма дэмакратыі… Пры такой колькасці прэтэндэнтаў, людзей, якія рэальна ідуць у палітыку і хочуць быць палітыкамі, ну гэта проста недарэчна», – адзначыла Ярмошына.

Старшыня ЦВК таксама адзначыла, што сёлета 12 палітычных партыяў (з 15 афіцыйна зарэгістраваных) вылучаюць кандыдатаў на выбарах. Гэта больш, чым было ў 2012 годзе – тады ў выбарах у Палату прадстаўнікоў удзельнічалі 9 партыяў.

«У нас рэанімавалі сябе шматлікія партыі, якія знаходзіліся ў такім аморфным стане. Што тычацца апазіцыйных партыяў, то яны заўсёды вельмі актыўныя. Я б сказаў, што гэтыя партыі не спяць практычна ніколі», – заявіла Ярмошына.

Hавiны
Фіктыўная палітыка: як працуюць праўладныя партыі-прывіды
2019.10.05 10:10

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адбудуцца 17 лістапада 2019 года.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў