Старшыня Цэнтрвыбаркама патлумачыла, у якой форме можа адбыцца пратэст.
«Пратэставае галасаванне магчымае, але, думаю, яно будзе ажыццяўляцца болей нагамі. Выбарца проста не прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, чым рэальна наведае іх, каб прагаласаваць супраць», – сказала яна ў каментары агенцтву БелаПАН.
На ейную думку, людзі будуць галасаваць за стабільнасць і падтрымаюць тых, хто паабяцае ім нейкія сацыяльныя гарантыі ды льготы.
Выбары ў Палаіту прадстаўнікоў запланаваныя на 11 верасня. Уся выбарчая кампанія пройдзе ўлетку.
На думку старшыні ЦВК, летні перыяд адпачынкаў не паменшыць цікавасць людзей да выбараў. У сувязі з эканамічным крызісам не шмат людзей з’язджаюць з пастаяннага месца жыхарства.
«А калі з’едуць, то недалёка і будуць вяртацца ў свае гарадскія кватэры з лецішчаў. Што ж датычыць працэдуры галасавання, то, наадварот, гараджане, якія вярнуліся з лецішчаў, з задавальненнем прымуць удзел у такім гарадскім мерапрыемстве, якім з’яўляюцца выбары», – мяркуе чыноўніца.
ДР, belsat.eu