Лідзія Ярмошына: чэргі на ўчастках для галасавання – гэта правакацыя з боку пратэставага электарату


Старшыня ЦВК у эфіры тэлеканалу СТВ выказалася аб працэдуры галасавання ў Беларусі.

Лідзія Ярмошына пракаментавала чэргі, якія ўзніклі на выбарчых участках па ўсёй Беларусі.

«Гэта арганізаваная правакацыя. Менавіта гэта прывяло да таго, што каля выбарчых участкаў сабраліся вельмі вялікія чэргі», – заявіла яна ў каментары тэлеканалу СТВ.

Лідзія Ярмошына.
Фота: ctv.by

Ярмошына падкрэсліла, што такую сітуацыю стварылі Telegram-каналы, якія казалі выбарцам «займаць кабіну на паўгадзіны».

«Праз гэта прапускная здольнасць выбарчых участкаў вельмі невялікая, пакуль выйдуць вось гэтыя сабатажнікі. Яны ладзяць самы сапраўдны сабатаж. Выводзіць іх кожны раз з міліцыяй немагчыма. Больш за гэта, гэта арганізаваная правакацыя. Менавіта гэта прывяло да таго, што ў выбарчых участкаў сабараліся вельмі вялікія чэргі. І, шчыра кажучы, калі гэтыя правакатары не зменяць тактыку і не дадуць сваім змагарам каманду ўсё-ткі прыходзіць галасаваць, а не быць дурнямі. А гэта па сутнасці справы нават не быць дурнем, гэта хуліганства»,

Яна перакананая, што чэргі – гэта справа рук паліттэхнолагаў, якія фінансуюцца са штабу Бабарыкі. Скаргі выбарцаў у ЦВК Ярмошына таксама назвала сабатажам.

«Няведанне, але пры гэтым агрэсіўнае прасоўванне сваёй пазіцыі. Такое адчуванне, проста, каб сапсаваць усім настрой і заваліць скаргамі».

На 18:00 па беларускім часе яўка склала 79 %. Аднак на некаторых участках яўка перавысіла 100 %. Датэрмінова, паводле звестак ЦВК, прагаласавала 41,70 %.

Лідзія Ярмошына абвясціла, што галасаванне прадугледжанае да 20:00, працягваць гэты тэрмін нельга.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў