Лідзія Ярмошына: бюлетэні заканчваюцца, бо іх адмыслова псуюць


Старшыня ЦВК заявіла, што ініцыятыва «Сумленныя людзі» абрала тактыку сабатажу і здзекаў на выбарчымі камісіямі, перадае БелТА.

Лідзія Ярмошына. Скрыншот з відэа ЦВК

Лідзія Ярмошына заявіла, што па ўсёй краіне назіраецца цэнтралізаванае псаванне бюлетэняў. На ейную думку, за гэта адказная ініцыятыва «Сумленныя людзі», якія прапагандавалі магчымасць псавання бюлетэняў.

Яна падкрэсліла, што выбарчыя камісіі не маюць права выдаваць больш за адзін бюлетэня наўзамен сапсаванага.

«Норма Выбарчага кодэксу гаворыць аб тым, што выбарцу выдаецца бюлетэнь замест сапсаванага, а не іхнае мноства. Таму калі нехта абраў такую тактыку – па сабатажу выбараў, па здзеку над выбарчымі камісіямі, адразу магу сказаць – яна не пройдзе», – заявіла Ярмошына.

Паводле звестак ЦВК, па стане на 18:00 у Беларусі прагаласавала 79 % выбарцаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў