Лідскія чыноўнікі два гады «прадавалі» шэнгенскія візы


Паводле Следчага камітэту, карумпаваныя чыноўнікі за грошы дапамагалі атрымаць шэнгенскія візы – «абапіраючыся на пагадненні аб супрацы Лідскага райвыканкаму з адміністратыўнымі адзінкамі адной з еўрапейскіх дзяржаваў».

Крымінальную справу завялі ў дачыненні намесніка старшыні Лідскага райвыканкаму ды кіраўніка Трэццякоўскага сельскага выканаўчага камітэту. Праваахоўнікі апыталі больш за 300 сведкаў ды сабралі доказы таго, што чыноўнікі за грошы спрыялі ў атрыманні візаў – нібыта для ўдзелу ў культурных, спартовых і навуковых імпрэзах.

Агулам чыноўнікам удалося «прадаць» больш за 150 візаў. У сярэднім паслуга каштавала каля Br 1,5 млн.

Справу ўжо скіравалі ў суд, абвінавачванні выстаўленыя паводле артыкулаў аб хабары і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

МЛ, паводле sk.gov.by

Стужка навінаў