«Лідары» пратэсту 25 сакавіка: Някляеў у лякарні, Статкевіч знік


Ніводзін з прадстаўнікоў БНК не дайшоў да цэнтру Менска на Дзень Волі.

Уладзімір Някляеў напярэдадні акцыі знаходзіўся з візітам у Польшчы, дзе ўдзельнічаў у дыскусіі наконт палітычнай атмасферы ў Беларусі. Яго знялі з цягніка за дзень да акцыі ў Берасці, калі палітык вяртаўся на радзіму. Някляеў быў затрыманы, пасля чаго апынуўся ў лякарні: неўралагічнае аддзяленне лякарні хуткай дапамогі. У хуткім часе з Берасця яго перавялі ў Менск. Дакладнай інфармацыі пра прычыны затрымання, а таксама здароўе палітыка пакуль няма.

Лёс Міколы Статкевіча дагэтуль застаецца таямніцай. Перад акцыяй на працягу некалькіх дзён Статкевіч не ночыў дома, каб пазбегнуць прэвентыўнага затрымання, але падаваў жонцы «умоўныя сігналы» пра тое, што з ім усё добра. Апошні такі сігнал Марына Адамовіч атрымала ў чацвер. Жанчына збіраецца звяртацца ва ўсе сілавыя структуры з запытамі пра лёс мужа.

Важна адзначыць, што СТБ сёння перадало навіну аб затрыманні кіроўцы Статкевіча, у якога нібыта знайшлі некалькі дзясяткаў «кактэйляў Молатава». Аўтары сюжэту падводзілі да таго, што мужчына рыхтаваў іх для акцыі на Дзень Волі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў