Лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП пакаралі 4 гадамі «хатняй хіміі». Стрым

ВІДЭА

Publiée par «Белсат» sur Vendredi 24 août 2018

Суд Савецкага раёну Менску пакараў кіраўнікоў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы іх вінаватымі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Пасля прысуду актывісты каля будынку суду разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і сцягі «Еўрапейскай Беларусі». Мікола Статкевіч з прыступках суду заклікаў выйсці да адміністрацыі прэзідэнта, каб спыніць эскалацыю рэпрэсіяў у Беларусі і «выратаваць краіну».

«Сёння 70 чалавек прыйшлі пад адміністрацыю Лукашэнкі патрабаваць спыніць пераслед прафсаюз РЭП. Перад касацыяй нас павінна туды прыйсці тысячы», – заявіў Статкевіч.

Пасля гэтага да суду пад’ехаў чырвоны аўтобус, з якога выбеглі амапаўцы. Яны брутальна затрымалі не менш за 5 актывістаў. Сярод іх – Леанід Кулакоў, Мая Навумава і Вольга Нікалайчык.

Publiée par «Белсат» sur Vendredi 24 août 2018

Прысуд вынесла суддзя Марына Фёдарава. Фядынічу і Комлік таксама будзе забаронена займаць кіроўныя пасады па 5 гадоў кожнаму. З іх будзе спагнана 47 746 руб у якасці кампенсацыі шкоды, а таксама дзяржаўная пошліна ў памеры больш за 2 тыс. рублёў і працэсуальныя выдаткі – 1470 руб з кожнага. Арышт, што быў накладзены на кватэру, дачу і асабістую маёмасць у тым ліку камп’ютары, суд пастанавіў адмяніць.

Publiée par «Белсат» sur Vendredi 24 août 2018

«Мы будзем абскарджваць гэты тупы прысуд, бо ён не адпавядае рэчаіснасці», – заявіў пасля прысуду Фядыніч. Лідар РЭП заявіў, што гатовы абскарджваць прысуд нават на міжнародным узроўні.

Ігар Комлік адзначыў, што ўладам не ўдасца спыніць працу прафсаюзу.

«Гэтым прысудам улада наплявала на людзей. Гэта зроблена, каб знішчыць прафсаюз, каб у людзей нічога не засталося акрамя дзяржаўных прафсаюзаў і прэзідэнта. Але мы ўсё роўна будзем працаваць, РЭП будзе існаваць», – кажа Комлік.

Суд па «справе прафсаюзаў» распачаўся 30 ліпеня. Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка вінавацяць ва «ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Максімальная санкцыя паводле гэтага артыкулу – да 7 гадоў зняволення. Прафсаюзных лідараў абвінавацілі ў тым,што яны мелі рахунак у літоўскім банку SEB, на які паступалі грошы ў замежнай валюце ад нерэзідэнтаў Беларусі. Агулам, паводле следства, на рахунку было 140 000 еўра, а сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867, 1 рубля.

За час следства, якое доўжылася амаль год, ДФР апытаў каля 800 сведкаў па справе. Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.

Ананімкі на Фядыніча займаюць цэлы том у матэрыялах «справы прафсаюзаў»

На адным з першых паседжанняў былая сакратарка прафсаюзу Юлія Юхнавец прызналася, што выконвала заданні КДБ і была агенткай гэтай спецслужбы.

Фядыніч распавёў, якім чынам здагадаўся, што Юхнавец – агент КДБ

Сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс РЭП 2 жніўня 2017 году. Тады ДФР выняў у іх большую частку камп’ютараў, жорсткіх дыскаў, дакументаў. Комліка і Фядыніча затрымалі, у іх дамах таксама адбыліся ператрусы. Лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе на наступны дзень, а Ігар Комлік утрымліваўся ў СІЗА да 2 кастрычніка.

Праваабаронцы і грамадзянская супольнасць Беларусі лічыць пераслед Фядыніча і Комліка палітычна матываваным. Лідар прафсаюзу РЭП звязвае крымінальную справу выключна з «помстай уладаў за актыўную грамадскую дзейнасць».

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары