Лідара БНФ аштрафавалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Сведкі выступілі ў судзе праз «Skype»


10 лютага суддзя Шклоўскага раённага суду Святлана Баранцава пастанавіла пакараць штрафам лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

За ўдзел у мінулагодняй акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі суддзя пакарала палітыка штрафам у памеры Br 810.

Працэс пачаўся яшчэ летась, 28 снежня, але некалькі разоў пераносіўся праз адсутнасць сведкаў.

10 лютага была наладжаная скайп-сувязь з Менскам. Міліцыянты-сведкі пацвердзілі, што бачылі Рыгора Кастусёва падчас несанкцыянаванай акцыі ў Менску 20 снежня.

Рашэнне суда палітык збіраецца абскарджваць.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў