Лідар венесуэльскай апазіцыі заклікаў дыпламатаў не падпарадкоўвацца Нікаласу Мадура


Спікер парламента Венесуэлы і лідар апазіцыі Хуан Гуаідо, які абвясціў сябе прэзідэнтам краіны, дазволіў венесуэльскім дыпламатам застацца ў ЗША, нягледзячы на ​​загад Нікаласа Мадура.

Пра гэта палітык напісаў у сваім «Twitter’ы».

«Усе працаўнікі дыппрадстаўніцтваў Венесуэлы ў Злучаных Штатах. Вы – законная і міжнародна прызнаная ўлада. Я кажу вам: калі вы хочаце – заставайцеся і будзе прызнаныя народам Венесуэлы», – напісаў Гуаідо. У паведамленні венесуэльскі апазіцыянер заклікаў дапамагчы распаўсюдзіць пасланне і данесці яго да дыпламатаў.

23 студзеня ў Венесуэле пачаліся маштабныя антыўрадавыя акцыі пратэсту. Тысячы жыхароў краіны выйшлі на вуліцы ў розных гарадах.

Паводле няўрадавай грамадскай арганізацыі «Венесуэльскі крымінальны форум», па стане на першую палову дня 24 студзеня падчас пратэстаў загінула 23 асобы, сотні атрымалі раненні і больш за 200 былі арыштаваныя.

Адзін з загінулых падчас пратэстаў у Каракасе. 24 студзеня 2019 г.
Hавiны
Беларуска ў Каракасе: «Людзі вельмі стаміліся і нічога не баяцца»
2019.01.24 15:51

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў