Лідар «Акіяну Эльзы» стварае палітычную партыю і ідзе ў Раду


Украінскі музыка, лідар гурта «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук 16 траўня абвесціў пра стварэнне палітычнай партыі «Голас». Яна плануе змагацца на парламенцкіх выбарах у Вярхоўную Раду, якія адбудуцца 27 кастрычніка.

«У часы, калі Расея сваімі дзеяннямі падрывае нашу бяспеку і стварае экзістэнцыяльную пагрозу звонку, старая палітыка аслабляе дзяржава знутры. Мы павінны знішчыць унутранага ворага і стаць моцнымі перад тварам ворага вонкавага», – сказаў Вакарчук.

Стала вядома, калі адбудзецца інаўгурацыя Зяленскага

У каманду Святаслава Вакарчука ўвайшлі былая намесніца міністра эканомікі Юлія Кліменка, былы старшыня праўлення антыкарупцыйнай арганізацыі Transparency International Украіна Яраслаў Юрчышын, доктар медычных навук Юрый Сакалоў, былая кіраўніца Адэскай вобласці Саламія Баброўская, а таксама актор, рэжысёр і камандзір роты, якая бараніла Данецкі аэрапорт, Андрэй Шараскін.

Вакарчук запэўніў, што партыя не будзе браць грошы ў алігархаў, а фінансаваць яе будзе празрысты бізнес і простыя ўкраінцы. Зараз «Голас» знаходзіцца ў працэсе рэгістрацыі.

Бізнесовец Ігар Каламойскі вярнуўся ва Украіну

Лідар новага руху заклікаў украінцаў далучацца да каманды «Голасу» праз сайт GolosZmin.org.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары