Лічба хворых на каронавірус у свеце дасягнула 12,7 млн чалавек

Лідарства па колькасці захварэлых па-ранейшаму захоўваюць ЗША, перадае універсітэт Джонса Гопкінза.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Агульная лічба хворых на COVID-19 у свеце дасягнула 12 720 028 чалавек. Загінула ад каронавірусу 565 178 чалавек, а ачуняла больш за палову – 7 005 452 чалавек.

Тройка краінаў – лідараў па колькасці інфікаваных выглядае наступным чынам:

  1. ЗША (3 247 684 чалавекі)
  2. Бразілія (1 839 850 чалавек)
  3. Індыя (849 522 чалавекі)

Нагадаем, што ў Беларусі на 11 ліпеня было зафіксавана 64 767 выпадкаў каронавірусу.

КТ belsat.eu

Hавiны