«Левада-цэнтр»: большасць расейцаў гатовыя падтрымаць змены Канстытуцыі


Паводле сацыялагічнага апытання, 64 % рэспандэнтаў у Расеі прымуць удзел у галасаванні ў справе зменаў у Канстытуцыю краіны. А 72 % апытаных сказалі, што гатовыя падтрымаць прапановы Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша выданне «Ведомости» са спасылкай на апытанне «Левада-цэнтр».

«Левада-цэнтр» ладзіла апытанне па замове блізкага да Крамля Фонду развіцця грамадзянскай супольнасці. 84 % рэспандэнтаў адзначылі, што чулі пра прапанову Уладзіміра Пуціна змяніць Канстытуцыю. Большасць апытаных выказаліся, што гатовыя падтрымаць канкрэтныя папраўкі ў галоўны закон краіны.

72 % рэспандэнтаў адзначылі, што прагаласуюць за ўнясенне зменаў у Канстытуцыю краіны. Супраць выказаліся 13 %. Удзел у галасаванні гатовыя прыняць 64 % апытаных.

Тыдзень таму аналагічнае апытанне зладзіў Усерасейскі цэнтр даследаванняў грамадскага меркавання. Па выніках апытання таксама большасць рэспандэнтаў выказаліся станоўча ў справе сацыяльных паправак у Канстытуцыю.

Hавiны
Ля адміністрацыі Пуціна ў Маскве затрымалі 4 чалавек у грыме
2020.02.09 13:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў